«Жывая Бібліятэка» (27 лютага, 14:00)

27 лютага 14:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца «кнігамі» для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. «Кніга» – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызнанне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце «чытанне», калі надыходзіць час сесіі.

Цёплы вечар разам са шчырымі людзьмі – тое, што зробіць твой студзень на 100 адстоткаў запамінальным!

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio