Уоркшоп «Твой Свет. Жаночыя калоніі» (20 лютага, 15:00)

20 лютага 15:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Удзельніцы: Лусінэ Талалян (Queering Yerevan, Арменія), Алена Аносава (фатограф, Расія), Алена Грыгор’ева (член праўлення МЖГА «ЯНА», Беларусь).

Лусінэ Талалян, мастачка, на працягу года працавала арт-тэрапеўткай у жаночай калоніі ў Ерэване. Яна распавядзе пра свой досвед.

Алена Аносава, фатограф, распавядзе пра свой фота-праект «Section» – даследванне побыту і камунікацыі ў жаночых калоніях Іркуцка.

Алена Грыгор’ева, член Праўлення Рэспубліканскага моладзевага жаночага грамадскага аб’яднання «ЯНА», выканаўчы дырэктар МГА «Сацыяльная дапамога», дырэктар ТАА «Цэнтр развіцця асобы» Л-клуб; каардынатар больш за 10 сацыяльных праектаў (завершаных) у жаночых і мужчынскіх калоніях Беларусі. Распавядзе пра вынікі і высновы сваіх сацыяльных праектаў.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio