Уоркшоп «Адзінокае Цела – Шчырае Цела». Міша Бадасян (20 лютага, 12:00)

20 лютага 12:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Майстар-клас Мішы Бадасяна (Берлін), заснаваны на яго апошнім арт-праекце SAVE THE DATE — на працягу цэлага года ён штодня хадзіў на сэкс-спатканні з рознымі людзьмі. Дзеля ажыццяўлення сваёй задумы яму неабходна было злівацца з чужымі целамі. У выніку атрымалася такая інсталяцыя NON BODY, калі ты пераўтвараешся ў нешта новае, калі іншыя ствараюць цябе.

У рамках майстар-класу ўдзельнікі пазнаёмяцца з канцэптам радыкальнай шчырасці Брэда Блэнтана і пройдуць серыю цялесных практыкаванняў. Найлепей прыйсці ў лёгкім і зручным адзенні.

Уваход – столькі ж рублёў, колькі вы мянялі сваіх палавых партнёраў за апошні 2015 год.

Папярэдняя рэгістрацыя на info@dotyk.by да 15 лютага (з адзнакай «Міша»)

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio