Vox Studio: лекцыя, воркшоп, квір-перформанс (21 лютага, 16:00)

21 лютага 16:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Лекцыя заснавана на высновах трохгадовага даследавання, вынікі якога былі прадстаўлены ў Баўхаўс-Універсітэце (г. Веймар, Германія) у якасці магістарскага дыплома.

Даследаванне базуецца на найноўшых артыкулах і публікацыях ды закранае такія актуальныя напрамкі культурнага і сацыяльнага аналізу, як квір і лацінідад.

Асаблівая ўвага будзе надавацца калектыўнай памяці і палітыцы ідэнтычнасці ў перфомансе. Аўтарка будзе казаць пра тое, якую ролю перформанс грае ў станаўленні квір- і ЛГБТ-ідэнтычнасці, а таксама пра стратэгіі пераадольвання маргіналізацыі. Лекцыя суправаджаецца прэзентацыяй і серыяй фатаздымкаў.

Volu dla Vox Studio: Вольга Мартыненка, магістр мастацтваў, скончыла Баўхаўс-Універсітэт. Правяла 3 гады ў Берліне, дакументуючы квір-перформанс. Выступала з гэтым даследаваннем у ECLAB у Мінску, а таксама падчас “Фестиваля рівності” у Кіеве.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio