“Вандроўны Дотык”

2015-08-21

Правядзенне кінафестывалю ў Мінску паказала, што падобная актыўнасць важная для беларускага грамадства, і зараз на чарзе восеньскія фэсты ў іншых гарадах.

 Dotyk (бел. дотык — «прикосновение») — некамерцыйны культурна-асветнiцкi праект, які закранае актуальныя тэматы ідэнтычнасці і самавыяўлення, праблемы гамафобіі, трансфобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі. Працуя ў постсавецкiм асяроддзi, мы змагаемся з нарматыўнасцю i стыгматызацыяй тых, хто не ўпiсваецца ў традыцыённую мадэль.

10-13.09 Брэсце
Група ДОТЫК у Берасце

17-20.09 Віцебск
Група ДОТЫК у Віцебску

Квір-фестываль DOTYK – гэта запрашэнне падумаць, наколькі мы гатовыя прыняць тых, хто адрозніваецца ад большасці.
Мы прапануем вашай увазе дакументальныя фільмы, якія распавядаюць пра боль і радасці рэальных людзей, і рэтраспектыўную праграму.

9-11.10 Гродна
Група ДОТЫК у Гродна

Мы абмяркоўваем цяжкія пытанні на мове, зразумелай кожнаму, – на мове мастацтва. Мы гатовыя да пытанняў і меркаванняў. Нам важны дыялог, таму што квір тычыцца кожнага.

Для таго, каб праграма была цікавая новым гледачам, нам важна падтрымліваць сувязь з вамі.
«Дотык» і яго гледачы – гэта раўнапраўныя суразмоўцы, партнёры па абмене думкамі.

Пры  з’яўленні пытанняў і заўвагаў пішыце на info@dotyk.by

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio