UrbanMovieLectorium: «Трэцяя мяшчанская / Каханне ўтрох» (14.11)
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК» запрашае на прэзентацыю з серыі «УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад».
Трэцяя прэзентацыя прысвечана тэме неўладкаванага і брутальнага міжваеннага побыту і яго рамантычнай інтэрпрэтацыі, шэрых будняў і багемных яго падтэкстаў.
Падчас лекторыю 14 лістапада 2015 г. а 17:00 мае быць прадэманстравана кінастужка «Трэцяя мяшчанская”/ “Каханне ўтрох» (рэж. Абрам Роам; СавКіно, 1927; 74 хв.).
Кантакты:
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. З.Азгура, 8, г. Мінск
тэл.: +375–17–3800632