Выстава «Ружовы трохкутнік» (The Pink Mark)

24 ліпеня ў 18:00 адчынілася выстава мастака Дэніэла Эйзенхуда (Швейцарыя) «Ружовы трохкутнік» (The Pink Mark) сумесна з Быць.Квір і Цэнтрам “Ідэнтычнасць”.

Месца: арт-прастора ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16)

«Ружовы трохкутнiк» —гэта спроба канструявання і дэканструкцыі нормаў. Вельмі часта паняцце «нормы» выкарыстоўваецца ўладнымi групамі для адчужэння, дэгуманізацыі і дыскрымінацыі ўсіх тых, хто не адпавядае зададзеным «нормам».

Спасылка на арт-праект у facebook

3

У межах выставы Дэніэл Эйзенхуд узнавіў вобразы гісторыі пераследаў і масавага знішчэння нацыстамі прадстаўнікоў розных этнічных і сацыяльных груп (габрэяў, гомасэксуальных мужчын, рома, людзей з інваліднасцю, камуністаў, людзей розных этнасаў і інш.) у перыяд нацысцкай Германіі.

Выстава складаецца з дзьвух частак:

серыі працаў «Ружовы трохкутнік» – графічных малюнкаў людзей-мадэляў розных ідэнтычнасцяў;

і серыі «Голыя жанчыны – мёртвыя мужчыны» – рэтраспектывы дзіцячых успамінаў мастака пра дакументальныя фотаздымкi, зробленыя у канцэнтрацыйных лагерах.

Арт-праект прайшоў пры падтрымцы ўкраiнскага праекта Kate in the box (ўрбаністычная мінімал-электроніка з невялікай колькасцю голасу і жывой перкусіяй з падручных прадметаў).

Відэа дакументаванне працэса стварэння арт-праекта “Як гэта было”

IMG_2247 copy - копия IMG_2274 IMG_2277 IMG_2279

2

9

8

7

6

5

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio