«Сонечны Зайчык»: ад пажара да чырвонай дарожкі (28 лютага, 19:00)

Сустрэча з праграмным дырэктарам ЛГБТ кіна-праграмы «Сонечны Зайчык» фестываля «Маладосць» (Кіеў, Украіна).

28 лютага 19:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

«Сонячний зайчик» — гэта галоўнае культурнае ЛГБТ-мерапрыемства на тэрыторыі Украіны, вядомае далёка за яе межамі.

Заснаваная ў 2001 годзе, гэта другая ў свеце (пасля Teddy Award на Берлінале) праграма ЛГБТ фільмаў на асноўных міжнародных кінафестывалях (у 2007 годзе ЛГБТ прэмія Queer Lion з’явілася таксама ў межах Венецыянскага кінафестывалю, а з 2010 году ўзнагароду Queer Palm прысуджаюць і ў Каннах).

За годы свайго існавання «Сонячний зайчик» стаў важнай камунікатыўнай платформай для ЛГБТ супольнасці Украіны. Гэта падзея, створаная супольнасцю для супольнасці. А маштаб і сусветнае прызнанне кінафестывалю «Молодість» дае магчымасць шырокаму грамадскаму абмеркаванню тэм і пытанняў, якія ўздымаюцца ў межах праграмы.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio