Стартаваў прыём заявак на Social Weekend

Ведаеш, як павінна быць? Дзейнічай!

З 25 студзеня па 29 лютага 2016 г. будзе ісці паралельны прыём заявак адразу на два конкурсы: Сёмы рэспубліканскі і Другой рэгіянальны конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Шанец ёсць у любой карыснай грамадству ідэі, не залежна ад яе маштабу. Для ўдзелу досыць падаць заяўку і апісаць ідэю. Пасля навучання, працы з экспертамі і пробных крокаў лепшыя праекты атрымаюць на рэалізацыю больш за 350 000 000 беларускіх рублёў.

Здабыццё упэўненасці ў сваіх сілах і ў тым, што тут і цяпер можна зрабіць светкрышачку лепш – самы часты водгук канкурсантаў аб удзеле. Нават не дайшоўшы да фіналу, многія з праэктаў пачыналі рабіць тое, пра што марылі. Асаблівасцю конкурсаўу гэтым годзе стане магчымасць збору грошай на рэалізацыю праектаў, незалежна ад праходжання ў далейшыя этапы Social Weekend.

Больш за 600 праектаў прымалі ўдзел у конкурсе раней. Больш за 100 з іх было падтрымана ў рамках конкурсу з восені 2013 года. Пошукава-выратавальны атрад«Анёл», Першая ў Беларусі інклюзіўная школа для дзяцей з аўтызмам, настаўніцтва для дзяцей-сірот «Ніці Сяброўства», адкрытыя лекцыі «Навука па-за сябе», Каманда«Крылы анёлаў» – гэта ўсё пераможцы мінулых Social Weekend.

Сваімі асноўнымі мэтамі Social Weekend бачыць развіццё сацыяльнагапрадпрымальніцтва і сацыяльных інвестыцый. Ваша ідэя можа быць звязанаяэкалогіяй, інфармацыйнымі тэхналогіямі, адукацыяй, культурай – Social Weekend гатовыпадтрымаць праекты на любыя тэматыкі, якія дапамагаюць вырашыць сацыяльныяпраблемы і недахопы. Пры гэтым вы самі на кожным этапе можаце ўплываць на тое, каб ваш праект станавіўся больш паспяховым.

Паўфінальныя мерапрыемствы пройдуць у некалькіх абласных цэнтрах, а фіналыконкурсаў пройдуць у траўні і чэрвені ў Мінску.

Арганізатары конкурсу: краўдфандынг і аўкцыён сустрэч «Маё Сэнс» і асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый».

Інфармацыя аб ходзе і выніках конкурсу публікуецца на афіцыйным сайце – socialweekend.by

 

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio