Квір – гэта не слова

Квір – адна з самых складаных для тлумачэння ідэнтычнасцяў. Можна кідаць сябрам спасылкі на вялікія артыкулы, якія аналізуюць гэту з’яву. Можна намагацца расказаць сваімі словамі. А можна проста дыхаць, кахаць, пакутваць…карацей, быць квір-асобай у паўсядзённым жыцці.

Гераіні і героі здымкаў ці адносяць сябе да квір-людзей, ці проста ставяцца да квір-тэорыі як да карыснага напрамку развіцця чалавечай думкі.

Верагодна, вы пазнаеце тых, хто на здымках. Вы сустракаеце іх на вуліцах Менска, на рознага кшталту мерапрыемствах, у інтэрнэт-прасторы, можа, нават ведаеце пра іх дзейнасць. Калі не – гэта і не істотна. Яны раскажуць пра сваё жыццё позіркамі, дотыкамі, пяшчотнымі ўсмешкамі, сумнымі вачыма. Хтосьці мае шчаслівыя адносіны, хтосьці яшчэ шукае і чакае. Хтосьці плача, хтосьці прагне паразумення і блізкасці, хтосьці стаміўся ад увагі да прыватнай сферы.

Квір – гэта тое, што немагчыма апісаць у некалькіх сказах. Давядзецца ўлічваць мноства варыянтаў, рабіць бясконцыя заўвагі, каб прыйсці да высновы: квір – гэта перш за ўсё разнастайнасць. Квір – гэта адсутнасць межаў. Квір – гэта ідэнтычнасць, якая не аб’ядноўвае ў гамагенную масу, але дае магчымасць быць адзінай/адзіным у свеце.

Больш тут не будзе словаў.

Толькі твары, постаці, рукі.

Толькі мы.

Фатограф: Алекс Новак

Тэкст: Дар’я Трайдэн

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio