Q&A з арганізатар_камі Міжнароднага ЛГБТ-кінафестывалю «Бок о бок» (Расія)

26 лютага 16.30

Міжнародны ЛГБТ-кінафэстываль «Бок о Бок» існуе ў Расіі (Санкт-Пецярбург) з 2008 года і сваёй дзейнасцю стварае адкрытую культурную прастору, у якой гомасэксуальныя, бісэксуальныя і трансгендарныя людзі могуць свабодна праяўляць і даследаваць сваю ідэнтычнасць. БоБ заклікае змагацца супраць усіх формаў дыскрымінацыі і няроўнасці па прыкмеце полу, гендару, сэксуальнай арыентацыі, сэксуальнай ідэнтычнасці, гендарнай ідэнтычнасці. Паказваючы аўтарскае кіно, фестываль стварае шырокую прастору для дыскусій з грамадствам, выкрываючы міфы і кідаючы выклік стэрэатыпам, якія ўсё яшчэ тармозяць развіццё ЛГБТ-супольнасці ў Расіі.

Кінафестываль «Бок о Бок» інтэнсіўна працуе ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, у больш чым 15 іншых расейскіх гарадах рэгулярна праходзяць спецыяльныя паказы і дыскусіі кінафестывалю.

Акрамя кінапаказаў, БоБ займаецца выданнем асветніцкіх брашур, кніг, коміксаў, прадзюсаваннем фільмаў. Важны складнік працы – развіццё валанцёрства і актывізму. Праца з іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, СМІ, дзяржаўнымі органамі – таксама ў прыярытэце іх задач.

За амаль што дзесяцігадовы тэрмін існавання фестывалю арганізатар_кам прыйшлося сутыкнуцца з мноствам цяжкасцяў: зрывамі паказаў, забаронамі, ціскам, правакацыямі, судамі. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні фестываль працягвае сваё існаванне і барацьбу за свабоду самавыяўлення і правы чалавека.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio