Подыўмная дыскусія «Квір-гісторыя, гісторыя ЛГБТ ці гісторыя негетэранарматыўнасці: што мы даследуем і як гэта называць? (21 лютага, 17:00)

21 лютага 17:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Удзельнікі: Ірына Ралдугіна (Расія), Уладзімір Валодзін (Беларусь), Наста Манцэвіч (Беларусь)

У краіне, дзе амаль няма гісторыі сэксуальнасці (за выняткам працы Наталлі Сліж), цяжка пачаць размаўляць пра гісторыю гомасэксуальнасці ды іншых сэксуальнасцяў. Але пачынаць трэба. І ад самага пачатку мы сутыкаемся з шэрагам пытанняў. Як пісаць такую гісторыю ў Беларусі? Адкуль браць крыніцы? Як захоўваць архівы?

На гэтыя пытанні паспрабуюць адказаць гісторыкі Ірына Ралдугіна (Масква) і Уладзімір Валодзін, а таксама збіральніца калекцыі па квір-гісторыі Наста Манцэвіч.

Мадэраваць дыскусію будзе даследчыца гендара і візуальнай культуры Таня Сяцко (Мова дыскусіі- руская).

Наста Манцэвіч – сузаснавальніца праекта пра гендар і сексуальнасць MAKEOUT, збіральніца калекцыі па квір-гісторыі, аўтарка тэкстаў з рубрыкі «Рэтра».

Уладзімір Валодзін — гісторык, музейны работнік. Асноўная сфера даследчых інтарэсаў — палітычны, культурны ды іншы нонканфармізм у БССР.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio