Мастацкая кінапраграма: “Прайд” (19 лютага, 20:00)
Кінапаказ «ПРАЙД/PRIDE» (Мэцью Ўаркус, Вялiкабрытанія, 2014, 120 хв., англ. з рус. суб.)
19 лютага 20:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)
Уваход вольны
Падзеі фільма адбываюцца ў 1984 годзе, падчас праўлення Маргарэт Тэтчэр і ў разгар забастоўкі шахцёраў. Карціна распавядзе пра суполку геяў і лесбіянак, якія прымалі ўдзел у лонданскім прайдзе і прымалі рашэнне сабраць грошы ў падтрымку гарнякоў-удзельнікаў пратэстаў. Прафсаюз шахцёраў адмаўляецца прыняць сабраныя сродкі наўпрост ад прадстаўнікоў лгбт-супольнасці. Тыя не здаюцца ды на мікрааўтобусе рухаюцца ў шахцёрскі пасёлак, што знаходзіцца ў Уэльсе, каб асабіста ажыццявіць акт дабрачыннасці.