Мастацкая кінапраграма: «Матуля» (26 лютага, 23:00)

Матуля/ Mummy (Ксаўе Далан, Канада, 2014, 138хв., франц. з рус. суб.)

26 лютага 23:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Яркая і дзівакаватая ўдава Дзіана забірае з інтэрната сына-падлетка. Яна поўная рашучасці распачаць новае жыццё. Са Стывам яны жылі б душа ў душу, але выбухі гневу імпульсіўнага сына штораз падрываюць хісткую раўнавагу ў сям’і. На падмогу прыходзіць сціплая заіклівая суседка Кайла, і ў доме на час ўсталёўваецца ідылія, але наколькі доўга гэта працягнецца?

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio