Мастацкая кінапраграма: «Дрэва Джошуа, 1951 год: Партрэт Джэймса Дзіна» (20 лютага, 21:00)

«Дрэва Джошуа, 1951 год: Партрэт Джэймса Дзіна» / Joshua Tree, 1951: A Portrait of James Dean (Мэцью Мішоры, ЗША, 2012, 90 хв., англ. з бел. суб.)

20 лютага 21:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Гэты фільм — інтымны партрэт Джэймса Дзіна, які адлюстроўвае яго на пачатку шляху да славы актора і амерыканскага ідала. Фільм факусуецца на прыгодах маладога шматабяцальнага актора у Лос-Анджэлесе і ўяўляе сабой серыю шчырых і часам міфічных накідаў, што змешваюць біяграфічныя і выдуманыя элементы ды адлюстроўваюць паваротны момант яго жыцця.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio