Лекцыя «Ад самаадвакацыі да самаабгавору: як савецкія гомасексуалы з’явіліся і зніклі з публічнай прасторы 20-х і 30-х гг.» (22 лютага, 19:00)

Лекцыя «Ад самаадвакацыі да самаабгавору: як савецкія гомасексуалы з’явіліся і зніклі з публічнай прасторы 20-х і 30-х гг.» 

22 лютага, 19:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Са скасаваннем царскага артыкула пра мужаложства расійскія гомасэксуалы атрымалі магчымасць легальна ўбудавацца ў новы бальшавіцкі соцыум. Скарысталіся гэтай магчымасцю яны збольшага выпадкова ўжо ў 1920 годзе — група з амаль ста гомасэксуалаў — сяляне, артысты, службоўцы — была затрымана ў Петраградзе падчас касцюміріванай вечарыны. Іх сутыкненне з бальшавіцкімі ўладамі і медыкамі (і хоць мужчыны ўсяго ноч правялі ва ўчастку, іх агледзеў вучань Бехцерава Пратапопаў, а таксама цягам некалькіх месяцаў мужчыны добраахвотна з’яўляліся на допыты да народнага следчага, які вёў справу, распачатую па артыкулах 168 і 171 — «разбэшчванне малалетніх» і «хуліганства») прадэманстравала досыць высокі ўзровень групавой самасвядомасці і нават спробы самааналізу. Наступны этап іх сутыкнення з уладамі меў зусім іншы характар — у выніку Ленінградскай справы ў дачыненні гомасэксуалаў 1933-34 гадоў, якую вёў сакрэтна-палітычны аддзел АДПУ, былі арыштаваны, а потым асуджаны па 58 артыкуле (здрада радзіме) 175 чалавек.

Дагэтуль у гістарыяграфіі пра гэты выпадак не было вядома практычна нічога, хоць менавіта гэты працэс, мабыць, справакаваў рэкрыміналізацыі мужаложства ў СССР ці, прынамсі, з’явіўся фармальнай нагодай для прыняцця крымінальнага артыкула.

«На аснове дэталёвых допытаў і сведчанняў я прадэманструю, як змяніўся дыскурс самаўспрымання, а таксама стаўленне ўлад да гомасэксуальных мужчын, якая рыторыка гучала ў допытах і чым яна магла быць абумоўлена. Апроч таго, я падзялюся сваім досведам, як пісаць гісторыю гомасэксуальнасці на расійскім матэрыяле: крыніцы, метады, задачы».

Іра Ралдугіна — гісторык, феміністка (Маскоўская фемінісцкая група), спецыяліст у галіне гісторыі сексуальнасці. У цяперашні час працуе над манаграфіяй пра гомасексуальную ідэнтычнасць з XVIII па XX стст. на расійскім матэрыяле.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio