Інтэрактыўная лекцыя «Калі гісторыю мастацтва пачалі рабіць жанчыны. Фемінісцкі падыход да мастацкіх практык» з Мікаэлай (20 лютага, 17:00)

Інтэрактыўная лекцыя «Калі гісторыю мастацтва пачалі рабіць жанчыны. Фемінісцкі падыход да мастацкіх практык» з Мікаэлай.

20 лютага, 17:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Сацыяльныя рухі 70-х гадоў перайначылі разуменне мастацкай практыкі ў ЗША і Заходняй Еўропе. Падчас гэтай лекцыі мы пагутарым пра тое, як фемінісцкая тэорыя паўплывала на тое, як мы бачым, успрымаем і ствараем мастацтва. У нашым фокусе апынуцца самыя розныя грані мастацкіх і даследчых практык — ад стварэння новых выяўленчых сродкаў да куратарскіх стратэгій і перагляду міфа пра «Вялікага Мастака».

Мікаэла – мастачка, феміністка, прадзюсарка арт-фемінісцкіх праектаў, мадэратарка рыдынг-групы Гаража па фемінісцкім мастацтве.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio