Гендарная гульня «Веру — не веру» (28 лютага, 14:00)

28 лютага 14:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

«Часта можна пачуць, што гендарная роўнасць у Беларусі ўжо дасягнутая: «Змагацца няма за што, бо ўсе роўныя. А калі што не так, дык прывядзіце факты».

Уласна на гэтым і грунтуецца логіка гульні: мы сабралі канкрэтныя факты пра мужчын і жанчын Беларусі, пра тое, дзе яны жывуць, дзе працуюць, дзе навучаюцца, у якім узросце бяруць шлюб, які атрымліваюць заробак і г. д. Даныя ўзятыя з заканадаўчых актаў, статыстычных зборнікаў, планаў прыёму і выпуску з навучальных устаноў, СМІ.

Толькі на першы позірк статыстычныя даныя — гэта аднолькавыя калонкі лічбаў. Калі прыглядзецца, паўсюль можна ўбачыць адрозненні жаночай і мужчынскай жыццядзейнасці.

Гульня мае не толькі інфармацыйны, але і адукацыйны кампанент, бо «чаму?» — гэта асноўнае пытанне, што паўстае сярод удзельнікаў і ўдзельніц пасля прачытання картак.

Ці верыце Вы, што ў Беларусі ёсць ВНУ, дзе няма ніводнай дзяўчыны? Што фарбаваць цыстэрну і збіраць плады з дрэваў вышэй за 1,3 метр дзяўчынам забаронена? Што кіроўцай аўтобуса міжнародных перавозак могуць быць прадстаўнікі абодвух палоў, галоўнае – гэта наяўнасць адпаведнай катэгорыі правоў кіроўцы? Хто найчасцей пакутуе ад вытворчага траўматызму? Ці распаўсюджваецца смяротнае пакаранне на жанчын? Усё гэта і нашмат болей вы даведаецеся цягам гульні «Веру — не веру».

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio