DOTYK Opening Party

ТАК, УСЁ, ЗАРАЗ – лозунг, неабходны для таго, каб вярнуць рэпрэсіраванае жаданне з-пад паліцэйскай дубінкі, з міфічнага клуба «Пясок» на беразе Мінскага мора, грамадскіх прыбіральняў і кухняў на публічную прастору.

ТАК, УСЁ, ЗАРАЗ/YES, EVERYTHING, NOW: Dotyk Opening Party прадстаўляе зрэз актуальнай электроннай музыкі, візуальнага мастацтва і перфарматыўных практык, звязаных з квір і фемінісцкім кантэкстам. Ніякага сэксізму, расізму і гамафобіі!

ТАК, УСЁ, ЗАРАЗ аб’яднае музыкаў з Швецыі, Украіны і Беларусі з адной мэтай –заставіць вас растварыцца ў музыцы і танцы. Госці з Швецыі HyperDead (мастачка Ірыс Смедс і Юхан Норлінг) прэзентуюць адзіны ў сваім родзе дыджэйскі сэт, які ўключае энэргічны, шалёны, насычаны адрэналінам габбер і імклівы перформанс. З Кіева да нас прыедуць Анатоль Бялоў і Георгій Бабанскі, заснавальнікі квір поп-групы Людська Подоба, са сваімі дыджэйскімі праектамі Слёзы Амбала і Komitet. Падчас дыджэй-сэта Анатоль спявае імправізаваныя тэксты ўласнага пісання. Адэская прынцэса Bryozone прывязе з сабой паўночнае цяпло і марское паветра, а таксама звілістае дзіўнае тэхна, дапоўненае зачаравальным вакалам. А электронная музыка p.m. літаральна стварае мора, выкарыстоўваючы палявыя запісы свайго зброевага дыктафона і выхопліваючы кавалкі з цыклу прыродных хістанняў, пераносіць нас на закінутыя крымскія пляжы.

Каб дапамагчы вам скінуць лютаўскі Мінск і нарэшце адчуць сябе вольнымі, мастачка Алеся Жыткевіч спецыяльна для DOTYK OPENING PARTY прэзентуе новую працу з серыі Asexual Belarus (2014-2017). Алеся Жыткевіч жыве ў Мінску і даследуе ўзаемасувязі сэксуальнасці, публічнай прасторы і палітыкі ў сучасным беларускім кантэксце. Яна стварае ў разнастайных медыа відэа, графікі і інсталяцыі.

ТАК, УСЁ, ЗАРАЗ – гэта тое, для чаго вы перажылі беларускую зіму.

ТАК, УСЁ, ЗАРАЗ – гэта бясконцая воля танца.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio