Дакументальная кінапраграма: «Пра С’юзан Зонтаг» (28 лютага, 17:00)

«Пра С’юзан Зонтаг»/Regarding Susan Sontag (Нэнсі Д.Кэйтс, ЗША, 2014, 100 хв., англ. з рус. суб.)

28 лютага 17:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Пасла кінапрагляду адбудзецца дыскусія.

«Пра С’юзан Зонтаг» — маштабны погляд на жыццё дзяячкі культурнай крытыкі, адной з самых вострых і парадаксальных мыслярак другой паловы ХХ стагоддзя. Тут ёсць усё — кадры хронікі, інтэрв’ю са сваякамі, сябрамі. калегамі і каханкамі, а таксама словы Зонтаг, часткова прамоўленыя самой гераіняй у архіўных інтэрв’ю, часткова прачытаныя наўмысна для фільма акторкай Патрысіяй Кларксан.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio