Дакументальная кінапраграма: «Народжаныя Лётаць: Элізабэт Стрэб супраць гравітацыі» (28 лютага, 21:00)

«Народжаныя Лётаць: Элізабэт Стрэб супраць гравітацыі»/ Born to Fly: Elizabeth Streb vs. Gravity (Катрын Ганд, ЗША, Велікабрытанія, 2014, 82 хв., англ. з рус. суб.)

28 лютага 21:00, лофт «Корпус8» (Праспект Машэрава, 9)

Уваход вольны

Элізабэт Стрэб – амерыканская харэографка, якая кідае выклік межам чалавецкіх магчымасцяў. Удзельнікі і ўдзельніцы створанай ёю Streb Extreme Action Company перамяшчаюцца па сценах, праходзяць праз шкло і нават лётаюць. Не засяроджваючы ўвагу на відовішчным баку пастановак Стрэб, фільм «Народжаная лётаць» адсочвае эвалюцыю філасофіі руху, якая скалалася ў працэсе 30-гадовай практыкі харэографкі.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio