РАСКЛАД

Расклад Міжнароднага фестывалю квір-гісторыі DOTYK

18+

Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://tinyurl.com/y7gwg3eb

 

7 красавіка (субота)

10.00-17.00 Канферэнцыя «Квір-гісторыя былога СССР і постсавецкіх краін». Удзельні_цы канферэнцыі: Уку Лембер (Эстонія), Яніс Озаліньш (Латвія), Галіна Зяленіна (Расія), Павел Голубеў (Расія), Інэта Ліпша (Латвія), Павел Чапыжоў (Расія), Уладзімір Валодзін (Беларусь/Італія). Мовы канферэнцыі – руская, англійская.

17.00 Публічная лекцыя «Гомасэксуальныя суб’ектыўнасці ў шматнацыянальным СССР». Лектар – Арцюр Клеш (Францыя), дактарант Вышэйшай школы сацыяльных даследаванняў. Лекцыя пройдзе на рускай мове.

19.00 Гутарка «Познесавецкі квір: асобы, падзеі, успаміны».  Удзельніцы: Вольга Краўзэ (Расія/Україна), аўтарка і выканаўца песень, мемуарыстка, Алена Гусяцінская (Расія), заснавальніца расійскага ЛГБТ-архіва. Вядзе гутарку Іра Ралдугіна (Расія) – гістарыца, дактарантка Оксфардскага ўніверсітэта. Гутарка пройдзе на рускай мове.

23.00 Вечарына  «Так усё зараз #2». Moonliena (SE), Rosemaru Loves A Blackberry (RU), Фера Ледзяева, Васіліса Паляніна.

8 красавіка (нядзеля)

14.00 Варкшоп «Манiфест бяспечнай прасторы». Праводзіць Алена Агарэлышева, магістарка сацыялогіі, каардынатарка Community Centre для ЛГБТ+ людзей і іх блізкіх.

15.00 «MAKEOUT, нашто вы робіце друкаваны часопіс у ХХІ стагоддзі?» Прэзентацыя вынікаў работы над друкаваным часопісам MAKEOUT і дыскусія пра спосабы захавання квір-гісторыі.

17.00 Публічная лекцыя «Архіў свабоды ці «гей-прапаганда»? Расійская ЛГБТ-прэса ў 1990-х гадах». Лектар – Дэн Хілі (Вялікабрытанія), прафесар сучаснай гісторыі Расіі Оксфардскага ўніверсітэта. Лекцыя пройдзе на рускай мове.

19.00 Канцэрт Вольгі Краўзэ (Расія/Украіна).

У афішы магчымы змяненні.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio