Anatomia. Мужчынскае цела

З 1 ліпеня па 30 ліпеня 2016 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць выстава ў рамках праекта “Anatomia”.

Дзе: Мінск, Някрасава, 3
Час працы: аўторак-субота: 11:00 – 19:00 и серада: 13.00 – 21.00
Узроставае абмежаванне +18.

“Anatomia” — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.

У гэтым годзе ўдзельнікі працуюць з тэмай мужчынскай цялеснасці; даследуюць эвалюцыю цялеснага канону і стэрэатыпаў маскуліннасці ў кантэксце гісторыі мастацтва; асэнсоўваюць, як мяняюцца мужчыны і іх уяўленні аб саміх сабе ў сучасным свеце; працуюць з праблемай аб’ектывацыi мужчынскага цела, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя спосабы мастацкай рэпрэзентацыі мужчынскай аголенасці.

Миша Бадасян, видео "LOVERS", 2015

Миша Бадасян, видео “LOVERS”, 2015

Аўтар, куратар праекта «Аnatomia. Мужчынскае цела»: Дзіна Даніловіч.

Удзельнікі праекта:
Міхал Мацку / Чэхія
Сяргей Кажамякін / Беларусь
Алена Пратасевіч / Беларусь
Iгар Саўчанка / Беларусь
Мiхаiл Бадасян / Германiя
Уладзімір Парфянок / Беларусь
Андрэйс Строкінс / Латвія
Валерый Вядрэнка / Беларусь
Андрэй Дубінін / Беларусь
Аляксандр Міхалковіч / Беларусь
Дзяніс Раманюк / Беларусь
Павел Осіпаў / Беларусь
Алена Гайдук / Беларусь
Яўген Шадко / Беларусь
Алена Ажгірэй / Беларусь
Дзмітрый Рагель / Беларусь
Віктар Сядых / Беларусь
Юрка Дзівакоў-Душэўскі / Беларусь
Дзіна Даніловіч / Беларусь

Арганізатары і партнёры:
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Амбасада Латвiйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Галерэя – багетная майстэрня “Рамер”
ТАА “Резолюте Степс”
DOTYK. Адукацыя і мастацтва.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio