Выстава «ЛГБТ-блізняты»

Праект «ЛГБТ-блізняты» Дар’і Трайдэн і Веры Гапеевай – гэта сем гісторый сясцёр-блізнят, якія аб’яднаныя не толькі кроўнай сувяззю. Усе пары сясцёр – негетэрасэксуальныя. Гісторыі непадобныя адна да адной, і сёстры-блізняты таксама ўнутрана адрозніваюцца, як і любыя іншыя людзі.

«ЛГБТ-блізняты» – гэта гісторыі пра сям’ю, сувязь пакаленняў і пошук сябе.

«ЛГБТ-блізняты» – гэта фатаграфіі смелых любячых дзяўчат, якія умеюць падтрымліваць адна адну.

Не мае сэнсу, ці бачылі вы ўжо праект «ЛГБТ-блізняты» ў інтэрнеце – на выставу ісці трэба. З 8 па 17 жніўня фота і гісторыі праекта будуць у Мінску, і ў вас будзе магчымасць задаць пытанні стваральніцам, пакінуць водгукі і больш даведацца аб тым, чаму ў праектах такога тыпу адных фатаграфій мала.

Праграма мерапрыемстваў падчас выставы:
8 жніўня, 19:00 – адкрыццё
10 жніўня, 19:00 – куратарская экскурсія па выставе
11 жніўня, 19:00 – дыскусія «Гісторыі, якія сталі бачнымі: як метад сторытэлінгу змяняе адносіны да ўразлівых груп». Удзельнічаюць: Дар’я Рамановіч, Дар’я Царык, Женя Вялько, Арамаіс Міракян.

Экспазіцыя даступна для наведвання з 8 па 17 жніўня ў Галерэі «Ў».
Уваход вольны.

Мерапрыемства арганізуе ініцыятыўная група «Індэнтычнасць і права».

Групы ў сацыяльных сетках:
Укантакце
Facebook 

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio