Індывідуальныя кансультацыі псіхолага для ЛГБТ+людзей

3 сакавіка 13.00-20.00

Псіхолаг Паліна Ліннік. Кансультацыі будуць праходзіць кожную гадзіну. Запісацца можна будзе на інфацэнтры с першага дня фестывалю.
Паліна Ліннік – псіхолагіня-дыягностка. Яе шлях дапамогі людзям уключае працу кансультанткай тэлефона даверу ГА «Радзіслава» па пытаннях дамашняга гвалту, удзел у групах узаемадапамогі для бацькоў ЛГБТ+дзяцей. Паліна працуе з псіхалагічнымі траўмамі, займаецца трэнінгамі і групавой псіхатэрапіяй, дае індывідуальныя кансультацыі.
Псіхалагічнае кансультаванне і псіхатэрапія – у Беларусі ўсё яшчэ паслугі або «маргінальныя», або элітныя, або ствараючыя ў асяроддзя ўяўленне аб непаўнавартаснасці або недахопе жыццёвага вопыту. Паліна імкнецца даказаць, што гэта не так. З улікам сваёй спецыялізацыі і агульнага стаўлення грамадства да людзей ЛГБТ+, Паліна рашуча працуе нават з самымі складанымі сітуацыямі. Да такіх адносіцца і тонкая плынь узаемаадносін бацькоў і дзяцей, асабліва тады, калі мае месца камін-аўт.
  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio