Фільм адкрыцця

Фільм адкрыцця «Хто зараз мяне палюбіць?»  (Who gonna loves me now?) (рэж. Барак Хейман, Томер Хейман, Аляксандр Бодзір Сафір, Вялікабрытанія, Ізраіль), 85 хв.

24 лютага 19.00

Перад намі гісторыя пра дараванне і пра тое, якую сілу, насуперак адлегласці, мае родны кут.

18 гадоў таму Саару, маладому габрэю з рэлігійнай сям’і, прыйшлося пакінуць родны кібуц з-за сваёй сэксуальнай арыентацыі.
Ён пераехаў у Лондан, дзе змог нарэшце жыць сваім жыццём. Яго сям’і прыйшлося сутыкнуцца з яшчэ адным выпрабаваннем, калі стала вядома пра станоўчы ВІЧ-статус Саара. Цяпер малады мужчына мае патрэбу ў любві і прыняцці з боку блізкіх, а яны, у сваю чаргу, змагаюцца са сваімі ўласнымі страхамі і забабонамі.
Браты Хейманы разам с Саарам едуць у Ізраіль, каб сустрэцца з сям’ёй, і паспрабаваць знайсці гэтую любоў і прыняцце. У размовах з роднымі Саар спрабуе перасягнуць праз супярэчнасці, каторыя іх падзяляюць і знайсці шлях да прымірэння. Ён імкнецца зноў стаць часткай абшчыны, у той жа час застаючыся самім сабой.
Як выбрать паміж абшчынай і сваёй ідэнтычнасцю? І ці можа адно не выключаць другое?
Саар і астатнія ўдзельнікі Лонданскага гей-хору запісалі для гэтага фільма выдатны саўндтрэк.

Фільм-уладальнік Прыза глядацкіх симпатый Берлінскага кінафестывалю 2016 (праграма «Панарама»).
Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio