Урачыстае закрыццё ІІІ Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK

5 сакавіка, 21.00

У Менск павольна і асцярожна прыходзіць вясна. Мы спадзяемся, што гэта нашыя с табой сэрцы, умы і бясконцае тыднёвае ззянне вечарын, лекцый і варкшопаў прадуцыруюць у паветра тыя самыя цёплыя хвалі, якія мы намагаліся стварыць з адкрыцця. Сустракай вясну і частку свайго новага, інакш асмысленага жыцця на закрыцці фестывалю 2017. Нашыя мастакі і мастачкі, актывісты і актывісткі і музыкальныя гурты прыйдуць, каб развітацца з табой і сказаць некалькі словаў пра свае ўражанні. Пасля традыцыйна словамі і душой мы прапануем абдымацца з камандай фестывалю, якая цэлы тыдзень без перапынку (нават у ва снах!) працавала дзеля твайго камфорту і задавальнення.

І вядома, мы не зможам развітацца без адрыву на канцэртах менскіх гуртоў. Вечар нядзелі завяршаць калектывы Эльзас і Under the roof.

Заззяем зноў, ды так, каб пранесці святло і бляск да наступнага фэста!

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio