Урачыстае адкрыццё IV Міжнароднага фестывалю квір-гісторыі DOTYK

Запрашаем вас сустрэць квір-вясну на ўрачыстым адкрыцці IV Міжнароднага фестывалю квір-гісторыі DOTYK. Сустрэнем разам гэтае свята 6 красавіка а 19.00! На мерапрыемстве выступяць арганізатар_кі DOTYK, якія распавядуць пра сёлетні фестываль, пра яго пачатак і развіццё.

Сярод гасц_ей адкрыцця — удзельні_цы фестывалю з Расіі, Францыі, Латвіі і прадстаўні_цы шведскай і брытанскай амбасад.

Спецыяльная госця гэтага вечара — феномен сучаснай музычнай культуры Беларусі, Ana Zhdanava. Беларуская прынцэса сінтазатару і гітары, яна зайграе песні са сваёй новай пласцінкі Appetizer.

Уваход вольны (як ніколі), чакаем вас у Сталоўцы XYZ (вул. Фабрыцыўса, 4).

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio