Урачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK

24 лютага 19.00

Прыходзь, каб пагутарыць з новымі цікавымі людзьмі, паслухаць нашых спікераў і далучыцца да кахаючай і прымаючай супольнасці.

На адкрыцці выступяць арганізатар_кі DOTYK, якія распавядуць пра гісторыю фестывалю, пра тое, як ён пачынаўся і мяняўся, раскрыюць сакрэты гэтага года. Таксама на адкрыцці выступяць нашы госці: актывіст_кі, даследчы_цы, праваабарон_цы, маста_чкі Вялікабрытаніі, Літвы, Партугаліі, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Швецыі, якія раскажуць аб сваім вопыце працы з квір.

Ад ззяння метафізічнага да фізічнага. На адкрыцці кожны з наведвальнікаў атрымае магчымасць дадаць сабе крыху больш зіхацення. А калі ты захочаш паказаць сваё ззянне ўсяму свету (ці па меншай сябрам у Instagram), на фестывалі будзе працаваць фотазона.

Чыл-уэйв дыджэй-сэт будзе напаўняць прастору добрымі вібрацыямі.

Вызвалі сваё ззянне. Дазволь дакрануцца да твайго ззяння. Заззяем разам.Let it shine. Let me touch your shining. Let`s shine together.#dotyk2017 #letitshine #вызвалісваёззянне

Опубликовано DOTYK. Адукацыя і мастацтва. 16 февраля 2017 г.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio