Танцавальны занятак па Vogue з праектам для жанчын «Здольная»

25 лютага 12.00-14.00

На занятак запрашаюцца ўсе, незалежна ад гендарнай ідэнтычнасці.

«Здольная» запрашае на танцавальны занятак па Vogue.
Vogue – танцавальны стыль, у аснове якога ляжаць рухі, якія імітуюць паставы і міміку мадэляў часопіса Vogue. Гэты танец, які мае афра- і лацінаамерыканскія карані, зарадзіўся ў 60-х гадах мінулага стагоддзя як спосаб самавыяўлення квір-культуры.
Як і многія сучасныя танцавальныя стылі, Vogue зведаў нямала змен з часу з’яўлення, і на дадзены момант вылучаюць некалькі асноўных напрамкаў.
«Здольная» запрашае ўсіх, незалежна ад гендарнай ідэнтычнасці, на занятак па Vogue (кірунак Old way, у аснове якога – арыгінальныя рухі Vogue з акцэнтам на грацыёзнасць і паставы).
У другой палове занятку ў нас адбудзецца сапраўдны Vogue баль – неад’емная частка гэтага цудоўнага танца.
Гайдам па прасторы Vogue будзе Юля Рэй, трэнерка танцавальнай каманды J.A.Q. і праекта «Здольная».
Спартыўным праект для жанчын «Здольная» заклікае жанчын быць больш актыўнымі, паказвае жанчынам, дзяўчынам тую асалоду, якую можна атрымліваць ад заняткаў спортам, і калі не ведаеш, з чаго пачаць, танец – лепшы варыянт.

РЭГІСТРАЦЫЯ. Зарэгістравацца можна па спасылцы

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio