Студэнткі ў гасцях у “Дотыка”.

20 кастрычніка DOTYK пазнаёміўся са студэнткамі Інстытута Сучасных Ведаў імя Шырокава.

 

Дзяўчыны – будучыя арт-мэнаджаркі, і ім было цікава даведацца, як працуе наша каманда.

Мы падрыхтавалі прэзентацыю і адказалі на пытанні групы.

Гэта быў вельмі карысны досвед: мы павучыліся распавядаць пра квір тым, хто ведае аб гэтым няшмат ці зусім нічога.

Водгукі сведчаць, што першы раз быў зусім нядрэнны.

12170006_1054202731277619_836330701_o

Калі вы таксама хацелі б прыйсці да нас на экскурсію, то ў гэтым месяцы мы таксама можам зладзіць сустрэчу.

Магчымасць паглядзець на Дотык у неафіцыйных абставінах – гэта асабліва важна, калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды, але маеце сумневы. Мы раскажам пра тое, што вас цікавіць, адкажам на пытанні, якія вас хвалююць, і падорым кавалачак той любові, якая трымае нас разам.

 

Збірайце сяброў і знаёмых, пішыце на скрыню info@dotyk.by і да пабачэння.

 

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio