Стваральні_цы яркай фемінісцкай кампаніі – шведскае крэатыўнае агенцтва SNASK у Мінску. Не прапусці!

SNASK – гісторыя поспеху даўжынёй у 9 гадоў. За гады свайго існавання агенцтва па праву заслужыла месца сярод найлепшых крэатыўных агенцтваў у свеце. Дзікія і чумавыя швед_кі са Стакгольма заўсёды ў трэндзе сусветных ідэй і сацыяльных напрамкаў. Працуючы так, як ніхто і, разам з тым, пастаянна пацвярджаючы свой статус вынаходлівых, смелых і не падобных да іншых – SNASK не спыняюцца на дасягнутым і працягваюць радаваць пазагалактычнай прыгажосцю свайго дызайну.

Швецыя – адна з самых феміністычных краін свету, і большая частка насельніцтва тут падтрымлівае фемінізм, што не можа не ўздзейнічаць на прастору вакол і, у тым ліку, на дызайн. Гэтак, да 10-годдзя брэнда адзення Monki креатар_кі з SNASK стварылі рэкламную кампанію, у якой паказалі барацьбу жанчын за свае правы. Гэтая барацьба была адлюстравана ў 10 лозунгах-маніфестах, па лозунгу на кожны год існавання маркі. Разам гэтыя маніфесты склалі кампанію #Monkifesto.

На кожны з 10 лозунгаў быў зняты відэаролік і постар, дзе лакальныя селебрыці, маста­­­чкі і блогеркі абгрунтоўваюць сваё меркаванне наконт пытанняў.

  1. Дай сабе задавальненне

Слоган пра мастурбацыю і пра тое, што ўсе мы гэта робім і непатрэбна за гэта чырванець.

  1. Менструацыя – гэта крута. І кропка

У інтэрв’ю пра менструацыю шведская музыкантка распавядае як прабегла марафон без тампонаў.

  1. Адрэж усё нармальнае

Слоган аб тым, што ўсе мы вольныя хадзіць з валасамі на целе і не галіцца, калі не жадаем гэтага.

  1. Свабодная каханне

Тут усё дакладна і зразумела – ЛГБТК+ і каханне да людзей свайго пола.

  1. Святкуйце сястрынства

Усе дзяўчаты могуць згуртавацца і пераадолець любыя цяжкасці разам. Насамрэч, разам мы сіла.

  1. Мульты = абсалютна нармальна

Гаворка ідзе пра расізм у адносінах паміж людзьмі. Monki заклікае паважаць адзін аднаго і ні ў якім разе не асуджаць.

  1. Веды – сіла

Жаночы пол ніколькі не адрозніваецца ад мужчынскага ў плане ведаў і развіцця свайго інтэлекту. Усе мы аднолькава здольныя навучацца, эксперыментаваць, даследаваць і станавіцца вялікімі.

  1. Будзь каралевай драмы!

Няма нічога ганебнага ў тым, што дзяўчына выказвае свае пачуцці і выкарыстоўвае ўвесь спектр эмоцый. Monki разбівае міф пра тое, што калі мужчына крычыць, паводзіць сябе гучна і злуецца – усё окей, а калі гэта робіць прадстаўніца жаночага полу – «у яе ПМС» .

  1. Дзяліцца = клапаціцца

У сацыяльных сетках бракуе месца негатыву і буллінгу: будзь ўважлівай да ўсяго, што ты шэрыш ў інтэрнэце. Гэта можа паўплываць на іншых.

  1. Танцуй, еш, забаўляйся, паўтарай

Рабі ўсё, што табе захочацца!

Калі ты хочаш асабіста паразмаўляць з дызайнер_камі з SNASK, задаць свае пытанні і, магчыма, спытаць парады – прыходзь на арт-пікнік Freaky Summer Party ў Мінску 29-30 ліпеня. Менавіта там на платформе Edutainment адзін з заснавальнікаў SNASK Фрэдрык Ёст выступіць з натхняльнай прамовай аб крэатыўных індустрыях, а таксама падзеліцца сакрэтамі поспехаў і правалаў у лекцыі «Як нажыць ворагаў і завесці сяброў: як брэндынг працуе ў крэатыўных індустрыях».

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio