«Савецкі Харві Мілк? Гісторыя Нікі Палякова»
6 красавіка а 20:00 чакаем вас на паказе відэаспектакля «Савецкі Харві Мілк? Гісторыя Нікі Палякова» ад творчай групы Театр.doc, які створаны паводле архіўных крыніц аб раннесавецкай квір-эмансіпацыі.
Пастанову прэзентуе Іра Ралдугіна – гістарыца, даследчыца квір-гісторыі сучаснай пост-савецкай прасторы. Іра раскажа пра Ніку Палякова – чалавека, які стаў сімвалам не толькі смелай галоснасці у час рэпрэсій, але і галоўным лірычным героем п’есы. У выснове спектакля – маленькія кавалачкі несправядлівага квір-жыцця ў скаладаны час рэпрэсій. Імі квір-людзі падзяліліся з Уладзімірам Бехцеравым, найбуйнейшым псіхіятрам і неўролагам эпохі. Сяляне і рабочыя з Адэсы, Петраграда, Екацярынаслава адкрыта пішуць аб сваёй гомасэксуальнасці.
Драматург сказаў аб праекце: «Прафесар Бехцераў не адказаў на ліст грамадзяніна Палякова, які расказвае яму аб сваім інтымным жыцці. Прафесар напісаў на яго палях толькі адно слова — «Вычварэнства». Гэтай працай мне захацелася адказаць грамадзяніну Палякову. І сказаць яму: гэта не вычварэнства. Мы з табой, дарагі таварыш».
Пасля дэманстрацыі фільма адбудзецца дыскусія з удзелам Іры Ралдугінай.
Уваход на мерапрыемства вольны.