Публічная лекцыя «Архіў свабоды ці «гей-прапаганда»? Расейская прэса ў 1990-х гадах»

8 красавіка а 17:00 пройдзе публічная лекцыя «Архіў свабоды ці «гей-прапаганда»? Расейская прэса ў 1990-х гадах»
Спікерам выступіць прафесар сучаснай гісторыі Расіі Оксфардскага ўніверсітэта Дэн Хілі, які ўжо больш за 10 гадоў займаецца даследваннямі гендара і сэксуальнасці ў ХХ стагоддзі з перспектывы гістарычнага развіцця грамадства. Ён аналізаваў часопіс «Сібірскі вар’янт», які з’явілся пасля распаду СССР і з’яўляецца прыкладам «тэматычнай» прэсы у 90-х гадах.
Якую ролю ў культурным полі гралі сведкі аб ЛГБТ-актыўнасці у час змен і няўпэўненасці, як галоснасць і цэнзура ўплывалі на лёс і самасвядомасць савецкіх квір- і ЛГБТ-людзей – гэта толькі некаторыя з пытанняў, якія уздымае лекцыя.
Пасля выступу магчыма дыскусія.
Уваход на мерапрыемства вольны.
  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio