Прэзентацыя Стакгольмскага кінафестывалю CinemaQueer (Швецыя)

25 лютага 19.30

Cinema Queer International Film Festival – найбуйнейшы фестываль квір-кінематографа ў Швецыі. Ён праходзіць штогод у верасні з асноўнай пляцоўкай у Стакгольме і спадарожнымі мерапрыемствамі па ўсёй краіне. Таксама падчас фестывалю праходзяць спецыяльные iвэнты, напрыклад, кінапаказы ў сауне.

Арганізатар і арганізатарка фестывалю – Оскар Эрыксан і Меліса Ліндгрэн – пачалі рабiць мерапрыемства ўжо з вопытам працы з кіно ў іншых праектах.  У 2011 годзе яны задумаліся, чаму ў шведскіх кінатэатрах паказваюць так мала фільмаў на тэму квір, да і тыя нешматлікія знятыя людзьмі, якія не ўваходзяць у квір-супольнасць. Менавіта тады нарадзілася ідэя фестывалю. Яго мэта – стварыць уласную платформу для квір-кінаіндустрыі і гледачоў, як на нацыянальным, так і на мiжнародным узроўні. У фестывалі прымаюць удзел прафесійныя рэжысёры і пачаткоўцы.

У Мінску фестываль прадставіць са-заснавальнік фэсту Оскар Эрыксан, ён раскажа пра квір-сінематограф, фестывалі і рэпрэзентацыі ЛГБТ+ ідэнтычнасці ў кіно.

Прэзентацыя адбудзецца на ангельскай мове з перакладам на расейскую.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio