Прэзентацыя брашуры “Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння”

Час: 21 ліпеня 2016 года (чацвер), 19:00.
Месца: Менск, галерэя “Ў” (праспект Скарыны/Незалежнасці, 37а).

У апошнія гады нарастае цікавасць да нядаўняй ЛГБТ-гісторыі ў краінах Усходняй Еўропы. З аднаго боку, яна выклікана неабходнасцю ізноў і ізноў даказваць відавочнае: аднаполая сэксуальнасць з’яўляецца ў нашым
рэгіёне не нейкім “імпартам з Захаду”, а існавала здаўна, як і ў кожным іншым грамадстве. З іншага боку, зараджэнне і развіццё ЛГБТ-супольнасці выклікае цікавасць прадстаўнікоў гэтай супольнасці да “сваёй” гісторыі, культуры, іншых спосабаў канструявання калектыўнай ідэнтычнасці. З пункту гледжання (прагрэсіўных) акадэмічных колаў, гісторыя (гома)сэксуальнасці – надзвычай цікавы сюжэт, па якім можна
прасачыць і ўзровень аўтаноміі медыцыны і юрыспрудэнцыі, і агульны ўзровень талерантнасці ў грамадстве, і проста зірнуць на ўсё той жа “рэальны сацыялізм” 1960-1980-х гадоў з зусім іншага пункту гледжання.

Прэзентацыю правядзе аўтар брашуры Уладзімір Валодзін.

Надзвычай дарэчным фонам для прэзентацыі будзе выстава QAI/BY , якая зараз ідзе ў галерэі
“Ў” і ў якой абгаворваецца беларускае квір-мінулае.
https://belarusianqueerstory.noblogs.org/post/2016/07/15/presentation/

13592627_1278658785492747_7735242849123028953_n

выява з выставы QAI/BY Караля Радзішэўскага (Польша), Мінск, галерэя Ў, 2016г.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio