Праграма шведскіх кароткаметражных фільмаў «Простае жыццё» (Швецыя)

25 сакавіка 18.00

Boygame

Джон і Нікалас 15-гадовыя падлеткі – лепшыя сябры. Яны абодва вельмі хочуць пазнаёміцца ​​з дзяўчынкамі, але адчуваюць сябе не ўпэўнена: што калі справа дойдзе да першага палавога кантакту з жанчынай? Таму яны вырашылі, што спачатку павінны паэксперыментаваць адзін з адным …

Next door letters

Лійя і Сандра вырашылі разыграць Меліту: яны адправілі ёй любоўны ліст, падпісаны прыдуманым мужчынскім імем. Калі прыйшоў адказ, Лійя пачала сакрэтную перапіску. Але нечакана тое, што пачалося як жарт, стала пераломным момантам у жыцці Лійі.
Next Door Letters аніміраваны кароткаметражны фільм, заснаваны на рэальнай гісторыі пра гульні з ідэнтычнасцю.
Узнагароды:
Best Swedish Short Audience Award, Gothenburg International Film Festival 2012
The Gold Plaque for Best Student Film, Chicago International Film Festival 2012
Outlook Award for Best LGBT Short, Corona Cork Film Festival 2012
OUTTV Audience Award for ‘Best Short: Female’, Roze Filmdagen 2013, Amsterdam
 

Ladyboy

Эксперыментальная кароткаметражка Клаэс Ландзін і Дэвіда Ф. Сандберга (вядомы рэжысёр фільмаў жахаў) аб тайландскай трансгендарнай жанчыне, якая стаіць перад самым цяжкім рашэннем у жыцці. Паехаць у Канаду па закліку сэрца або застацца ў Бангкоку, каб дапамагаць сям’і, гандлюючы сваім целам? Выбар, які значна складаней, чым можа ўявіць сабе любы звычайны чалавек.

Reel

Роберту і Віктару па 15 гадоў і яны лепшыя сябры. Але заўтра Віктару прыйдзецца з’ехаць з іх горада. Яны шпацыруюць і дурэюць. Назіраючы за імі, мы разумеем, што паміж імі нешта большае чым сяброўства. Апускаючыся ў дзіцячыя ўспаміны, гэты фільм даследуе эмацыйныя і сэксуальныя межы.

Простае жыццё – A simpler life – Ett enklare liv

Інга-Мары і Карл вельмі занятыя: яна трэніроўкамі, ён садоўніцтвам. Яны атачылі сябе гаджэтамі, закліканымі зрабіць жыццё прасцей, але на справе робяць яго толькі складаней. Працятая тонкім гумарам рэфлексія аднаго гарачага летняга дня іх жыцця.

Grandpa and Me and a Helicopter to Heaven – Morfar and jag och helicopter

У іх свеце ўсё пабудавана на гумары, цеплыні і любові: паміж хлопчыкам і яго прыкаваным да ложка дзядулем глыбокае і трапяткое сяброўства. У дзядулі ёсць адзін сакрэт, якім ён хоча падзяліцца з унукам, і яны адпраўляюцца разам у апошняе падарожжа.

Дзень нараджэння – Fodelsedag

Сара любіць сваю жонку Катарыну і рыхтуе ёй сюрпрыз да саракагоддзя, не ведаючы, што Катарына таксама вырашыла па-свойму увекавечыць гэты дзень.
Паказаны на 2010 Sundance Film Festival.

Павешанне – On suffocation

Іран. Два юнакі прысуджаныя да пакарання смерцю за гомасэксуальныя адносіны. У фільме няма ніводнага слова.
Паказаны на 2013 Sundance Film Festival. У 2014 атрымаў «Залатога жука» – нацыянальную кінаўзнагарода Швецыі – у намінацыі «лепшы кароткаметражны фільм». Бетси Шарко (Betsy Sharkey) з Los Angeles Times назвала яго «нямым трыумфам».

Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio