Праграма кароткаметражных фільмаў #5films4freedom

5 сакавіка 16.00

5films4freedom – міжнародны праект Брытанскага інстытута кіно і Брытанскага савета. Режысёр_кі з пяці краін аб’ядналіся з мэтай паказаць на экране каханне ў разнастайных яго праявах. Яны стварылі пяць унікальных фільмаў пра каханне: у старэйшай школе або на пенсіі; у футурыстычнай дзяржаве будучага ці ў тыповай ангельскай сельскай мясцовасці дакладна з апавяданняў Джэйн Остэн; сапраўднае і выдуманае; каханне ў поўным сэнсе гэтага слова, першай закаханасці, цяге, жарсці, пачуцці таварыствы і чалавечага суперажывання.

Chance рэжысёра Джэйка Графа распавядае гісторыю знаёмства Трэвора і Аміра. Моўны бар’ер прымушае іх знайсці больш дасканалую мову, каб выказаць свае пачуцці. Гэта цёплы і мілы фільм, напоўнены пяшчотай і каханнем.

Режысёрка Ніша Граната ў сваім фільме Code Academy уяўляе будучыню, у якой увесь вольны час людзі праводзяць у індывідуальна спраектаваных сімуляцыях рэальнасці. Гранаце ўдалося зняць разумны сайфай, які пры гэтым не забывае пра чалавечнасць.

Morning is Broken рэжысёра Саймана Андерсана шмат хто называе лепшым фільмам з пяці прадстаўленых. Кранальная здымка, здольная «знайсці прыгажосць у кожнай травіне», дапаўняе тонкі сюжэт, які рэжысёр раскрывае з дапамогай праніклівых дыялогаў і ледзь прыкметных жэстаў. Пакуль нашыя героі Нік і Сэм ў касцюмах і гальштуках ідуць праз ангельскія палі або катаюцца на лодцы, магчыма адчуць пастаяннае напружанне і недаказанасць паміж імі, якія вырашаюцца ў трагічнай кульмінацыі фільма.

У свеце, дзе прадстаўнікам ЛГБТ+супольнасці ўсё яшчэ даводзіцца змагацца супраць стэрэатыпаў і забабонаў, змагацца за права быць са сваімі любімымі – найпростае і асноўнае права чалавека.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio