Праграма кароткаметражных фільмаў расейскіх рэжысёрак «Адзін дзень з жыцця…»

26 лютага 15.30

Міжнародны ЛГБТ-кінафестываль «Бок о бок» (Расія).
Міжнародны ЛГБТ-кінафестываль «Бок о бок» прадставіць праграму кароткаметражных фільмаў «Адзін дзень з жыцця…» Чатыры стужкі расейскіх рэжысёрак распавядаюць пра жыццё ЛГБТ-людзей, выпрабаванні, з якімі яны сутыкаюцца і якія яны пераадольваюць… разам.
Фільм «Святочнае інтэрв’ю» вядомай расейскай дакументалісткі Аліны Рудніцкай аб тым, як прыватнае жыццё аднаполых пар звязана з дзяржаўнай палітыкай: ваенны парад перамогі ў Пецярбургу, танкі на Дварцовай плошчы, зігуючыя дэманстранты з аднаго боку, і страхі, надзеі і рэфлексіі лесбіянак і геяў аб сабе і сваім месцы ў свеце з другога.
Выпускніца майстэрні Марыны Разбежкінай Вольга Прывольнава не стала праводзіць паралелі з палітыкай. Ёй атрымалася паменшыць чалавечую дыстанцыю да такой ступені, што шчырыя прызнанні і складаныя, часцяком шакавальныя сцэны з жыцця герояў зачароўваюць і не пакідаюць гледачоў абыякавымі. Фільм «Хто Гэтыя?» задаецца пытаннем, хто ж на самай справе гэтыя невядомыя «сэксуальныя і гендарныя меншасці», як яны жывуць і чаму яны раптам сталі ў цэнтры ўвагі.
Дакументальная стужка «Выйдзі з пакоя» закранае яшчэ адну балючую тэму – ВІЧ. Героі гэтай стужкі жывуць з ВІЧ ужо некалькі гадоў і сустракаюцца на групе падтрымцы, каб знайсці надзею і апору адзін у адным. Сябры, сваякі і сацыяльныя структуры ў падтрымцы і разуменні адмаўляюць, і героям застаецца разлічваць на саміх сябе і сваю стойкасць, каб прайсці праз усе выпрабаванні.
Крысціна Квітко, аўтарка фільма «За зачыненымі дзвярыма», які будзе прадстаўлены ў зборніку трэйлерам, працавала над аднайменным поўнаметражным фільмам падчас стварэння зборніка. Фільм распавядае аб 60-гадовай Наташы. У яе за плячыма і прымусовае дыспансерызацыя ў псіхіятрычную лякарню, і турма, і адмова бацькоў, і складаныя адносіны з сынам… Аднак сіла і ўнікальнасць характару Наташы, якая не здаецца ні пры якіх абставінах, гатовая і пасля турмы змагацца за свае правы і чалавечую годнасць, заслугоўвае павагі нягледзячы на ўсю сваю супярэчлівасць.
  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio