ПРАВІЛЫ І СЭРВІСЫ ДЛЯ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

Правілы

  • На фестывалі дзейнічае ўзроставае абмежаванне – 18+. Калі ў адміністрацыі ўзнікнуць сумневы, арганізатар_кі маюць рацыю спытаць у вас пашпарт. Пры яго адсутнасці – адмовіць у наведванні мерапрыемства.
  • На тэрыторыю фестывалю забаронена праносіць спіртныя напоі. На асобных мерапрыемствах будзе дзейнічаць бар.
  • На фестываль забаронена прыходзіць у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.
  • Тэрыторыя фестывалю – прастора, вольная ад любых форм і праяваў дыскрымінацыі, таму просім удзельні_ц сачыць за гендарнай адчувальнасцю сваіх высказванняў.
  • На фестывалі будзе праводзіцца фота- і відэаздымка. Калі вы не жадаеце быць на здымках, на інфацэнтры можаце ўзяць белую стужку, якая стане сігналам для фатографа_к аб тым, што вы не згодныя фатаграфавацца.

Сэрвісы

  • Эка-фрэндлі зона: на фестывалі арганізаваны раздзельны збор смецця.
  • На працягу фэста для вас будзе працаваць інфацэнтр, дзе зможаце даведацца аб нашай дзейнасці, праграме фестывалю, партнёрах і г.д.
  • Таксама там знойдзеце Dotyk feedback box, дзе можна будзе пакінуць свае ўражанні ад мерапрыемстваў, пажаданні і пытанні. Спадзяемся, што паспеем адказаць кожнай і кожнаму з вас.
  • Таксама калі ў вас з’явяцца тэрміновыя пытанні да арганізатара_к, спатрэбіцца медыцынская дапамога ці вы станеце сведкам ЧС, калі ласка, адразу звяртайцеся да валанцёра_к ці каардынатара інфацэнтра.
  • На інфацэнтры спецыяльна для вас кожны дзень з 10.00 да 20.00 працуе тэлефон для даведак: +375447904125
  • На жаль, прастора з’яўляецца бар’ернай зонай і находзіцца на трэцім паверсе будовы. Калі вы чалавек з інваліднасцю і жадаеце прыняць удзел у мерапрыемствах фэста ці проста наведаць выставу, калі ласка, патэлефануйте валанцёр_кам інфацэнтра (+375447904125). Мы абавязкова дапаможам вам.

Калі ласка, памятайце, што ў прасторы даволі холадна! Цёпла апранайцеся ці бярыце з сабою плед. 

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio