Перформанс

 Апавяданне-трылер пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей, пра нечалавечых актараў, пра аўтаномію кібермашын «Чалавек, які працуе чалавекам»
2 сакавіка 20.00

Групоўка eeefff (Мінск-Масква).
Групоўка eeefff (Мінск-Масква) Дзіна Жук і Мікола Спясіўцаў – распрацоўшчыкі мадэляў жыцця, сучаснага і будучага. Іх інструменты – творчыя калабарацыі на перасячэнні тэхналогій, актарамі якіх з’яўляюцца суб’екты чалавечай і нечалавечай прыроды, лічбавай інфраструктуры, гарадской культуры, псіхалогіі і эканомікі. Мастакі працуюсь з усім і адразу, робяць даследванні і пікнікі, падарожжы і рэйвы, распрацоўваюць медыйны кантэнт і нават ствараюць сваю ўласную рэлігію.
Адна з апошніх іх работ, анонса якой нават яшчэ няма на іх афіцыйным сайце (eeefff.org) – перформанс «Чалавек, які працуе чалавекам». Гэта апавяданне-трылер пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей, пра нечалавечых актараў, пра аўтаномію кібермашын. Машыны, паступова змяняючыя чалавечую працу, патрабуюць таго ж працэса сацыялізацыі, як і малыя дзеці. Сучаснасць прадуцыруе новыя формы ўзаемадзеяння. Так, напрыклад, праца віртуальнага псіхатэрапеўта цяпер можа ўключаць у сябе не толькі працу з чалавекам-карыстальнікам праграмы, але і з анамаліямі ў нейронных сетках штучнага інтэлекта.
Гэта гісторыя пра новы свет, у якім нам, магчыма, трэба будзе навучыцца жыць.
  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio