1.05. “Непамяркоўныя беларусы: Як дасягнуць поспеху там, дзе ніхто не чакае”.

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на панэльную дыскусію “Непамяркоўныя беларусы: Як дасягнуць поспеху там, дзе ніхто не чакае. Досвед беларускіх прафесіяналаў”.

Калі: 1 траўня.
Дзе: Imaguru: Бизнес-Клуб/Startup Hub (Fabriciusa 4)

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) — http://goo.gl/forms/nqYJgCZiswAl02qp2

Падчас мерапрыемства, тры маладыя прафесіяналы раскажуць, як яны працуюць у галінах, пра якія звычайна кажуць, што іх у Беларусі няма. “Рабі так, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто”. Як у іх атрымалася дасягнуць поспеху? Чым яны займаюцца і як зрабіць так, каб такіх, як яны, стала больш? Чаму ў іх варта павучыцца ўсім нам?

Нашы спікеры:
– Анна Казлова, генетык, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту. Генетыка made in Belarus – як вырасціць беларуса 2.0?
Анна распавядзе, як інфармацыя пра гены беларускіх спартоўцаў дапамагае нам заваёўваць медалі, ды і ці ёсць увогуле будучыня ў беларускай генетыцы?

– Анна Лок, арганізатарка квір-кінафестываля “Дотык”. Арт-фэсты ў суперсавецкай Беларусі.
Анна ведае, як паспяхова дамаўляцца з савецкімі ўстановамі і прывабліваць неабыякавую аўдыторыю – нават калі ты працуеш з такімі неадназначнымі тэмамі, як сексуальнасць ды гендар.

– Іван Краўцоў, архітэктар, арт-дырэктар “Бюро 35”. Як будаваць у Мінску не горш, чым у Амстэрдаме?
Іван адкажа на пытанне, ці можна будаваць у Беларусі, як у Еўропе, і як. Ды і чаму, калі чыноўнікі хочуць пабудаваць прыгожа, усё роўна атрымліваецца “дом Чыжа”?

спасылка на мерапрыемства

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio