Міліцэйскія рэйды ў мінскіх клубах

Праваабаронцы і беларускія незалежныя СМІ паведамляюць пра міліцэйскія рэйды ў дзвух клубах Мінску, якія наведваюць прадстаўнікі ЛГБТ*супольнасці. «Усё адбылося каля поўночы», узгадвае сведка, які знаходзіўся ў адным з ЛГБТ*месцаў (у клубе «Бурлеск») у ноч з пятніцы на суботу, калі адбылося здарэнне. «Я прыйшоў у клуб з сябрам. Усяго было каля 15 чалавек у клубе. Мы селі ў бары, замовілі напой і пачалі размаўляць. Спачатку мы нават не зразумелі, што людзі ў масках за стойкай не былі часткай шоу-праграмы».

Вельмі хутка наведвальнікі клуба пачулі крыкі і загад пакласці рукі на стойку бару. Супрацоўнікі ў масках не адказвалі на пытанні наведвальнікаў клубу, ці арыштаваныя яны і як доўга яны будуць затрыманыя. Па словах відавочцаў, было каля тузіна супрацоўнікаў АМАПу і група людзей ў штацкім адзенні, падобная да міліцыянтаў.

«Яны запісалі нашы імёны, хоць яны не праверылі нашы пашпарты. Нас не абшуквалі і не выкарыстоўвалі любую іншую форму гвалту або запалохвання. Мы не маглі выкарыстоўваць нашы тэлефоны, але ў цэлым, я б сказаў, што яны дзейнічалі разумна. Здавалася, што іх асноўнай мэтай была адміністрацыя бара, яны былі ў асноўным зацікаўлены касавым апаратам, дакументамі і продажам алкаголю», – распавёў наведвальнік клуба Бурлеск на сайце «Салідарнасць». Налёт працягваўся каля паўтара гадзін, на працягу якіх нікому не дазваляліі пакінуць памяшканне.

У нядзелю стала ясна, што ў дзвух барах Мінску, папулярных сярод мясцовай ЛГБТ-супольнасці, былі праведзены рэйды ў мінулыя выходныя. Тыя ж супрацоўнікі праваахоўных органаў і АМАПа пасля рэйду ў клуб «Бурлеск» наведалі ЛГБТ*клуб Casta Diva прыкладна каля 2:00 раніцы. Падчас рэйду ў Casta Diva, сведкі сцвярджаюць, што некалькі чалавек былі затрыманы і вывезены ў невядомым накірунку. Прычыны іх затрымання таксама не былі абвешчаны. Перад тым як пакінуць памяшканне, праваахоўнікі запісалі асабістыя дадзенныя прыкладна 80 чалавек, якія былі ў клубе ў той час.

У панядзелак партал навін TUT.BY паведаміў, што рэйды ў дзвух клубах у Мінску былі праведзены ўстановамі па кантролі над наркотыкамі і алкаголем. У паведамленнях гаворыцца, што ў выніку рэйду ў клуб «Бурлеск», праваахоўныя органы канфіскавалі нелегальны алкаголь. Міліцыя таксама пацвердзіла, што некалькі чалавек з клубу Casta Diva былі дастаўлены ў міліцэйскі ўчастак, дзе правяраліся іх дакументы, пасля чаго яны былі адпушчаныя.

Асобны інцыдэнт або сістэмнае парушэнне правоў чалавека?

ЛГБТ*актывіст_кі і праваабарон_цы занепакоеныя тым, што гэтыя рэйды могуць сведчыць пра пачатак аднаўлення ціску на мясцовую ЛГБТ*супольнасць. Раней у гэтым годзе, у траўні, з’явілася навіна ў сацыяльных сетках пра налёт на прыватную ЛГБТ*вечарыну. Паведамлялася, что былі перапісаны асабістыя дадзеныя наведвальнікаў і некалькі з іх былі арыштаваныя. Падобныя рэйды часта адбываліся ў 2013 годзе, калі на працягу студзеня і лютага было зафіксавана 8 такіх інцыдэнтаў у ЛГБТ*месцах Мінску і Віцебску . Таксама паведамляецца, што на працягу 2012 і 2013 гадоў, да шэрагу ЛГБТ*актывістаў прыходзілі з міліцэйскімі рэйдамі, у ходзе якіх праваахоўныя органы наведвалі дамы актывістаў, перапісвалі асабістыя дадзеныя і выкарыстоўвалі іншыя метады запалохвання. Пасля працяглага ціску з боку праваахоўных органаў, два вядомых актывістаў у сферы правоў ЛГБТ*былі вымушаныя пакінуць Беларусь і прасіць палітычнага прытулку ў Швецыі.

Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць», Алег Ражкоў, называе такія паводзіны з боку праваахоўных органаў дыскрымінацыйным, і нагадвае, як ЛГБТ*клуб «6А» быў зачынены пасля сістэматычных рэйдаў некалькі гадоў таму. Без атрымання больш падрабязнай інфармацыі, складана разважаць пра тое, чаму рэйды адбываюцца цяпер. Гэта таксама можа быць адлюстраваннем негатыўнага стаўлення беларускага грамадства да ЛГБТ*людзей у цэлым.

Эксперт па правах чалавека Андрэй Палуда падазрае, што гэтыя дзеянні з боку праваахоўных органаў могуць быць арыентаваныя не толькі на ЛГБТ*супольнасць. Ён кажа: «Дзяржава спрабуе кантраляваць кожнага грамадзяніна. Праваахоўныя органы запепакоеныя добра арганізаванымі групамі людзей, якія гатовы праявіць салідарнасць». Эксперт лічыць, што калі нейкая супольнасць дэманструе здольнасць да самаарганізацыі, незалежна ад таго, хто яны і што яны робяць, яны трапляюць у бяду.

Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і нежаданнем ахвяр агучваць сітуацыю, часам з-за страху перад наступствамі або жаданнем ананімнасці. Збор асабістай інфармацыі, мякка кажучы, турбуе наведвальнікаў ЛГБТ*клубаў, што гэтая інфармацыя можа быць выкарыстана супраць іх. Ці можа гэта інфармація быць раскрыта іх сем’ям, на месцах працы ці ў навучальных установах?

Дырэктарка фестываля квір-культуры DOTYK Ганна Лок дадае, што групы па прасоўванню правоў ЛГБТ занепакоены падзеямі, але па-ранейшаму адзіныя ў сваіх намаганнях па аказанні любой неабходнай падтрымкі. «Станоўчы бок таго, што адбылося, гэта зводны адказ ад грамады праваабаронцаў і актывістаў, якія рэагуюць на рэйды і прапаноўваюць псіхалагічную або юрыдычную кансультацыю для тых, хто мае ў ёй патрэбу».

Гэтыя дзеянні праваахоўных органаў асабліва насцярожваюць ў свеце цяперашняга крызісу ў галіне правоў чалавека, які мае месца ў ЛГБТ*супольнасцях Чачні, Азербайджана і Таджыкістана, дзе паведамляюць не толькі пра арыштамі, але і пра катаванні і нават забойства.

Пераклад: Наталля Сацункевіч.

Арыгінал навіны

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio