Лекцыя «Паміж вобразам і суб’ектам: гендарная гісторыя беларускага мастацтва»

3 сакавіка 18.30

Даследчыца гендара і візуальнай культуры Таня Сяцко (Беларусь).

Традыцыйная гісторыя мастацтва – абмежаваная ідэалагічная дысцыпліна, якая прыкрываецца «выдатнымі малюнкамі». Калі прыгледзецца, стане бачна: выбар тых, каго мы ўключаем у агульны наратыў, абумоўлены ў тым ліку і патрыярхатным поглядам на творчасць. Гэта ж адносіцца да вобразнасці і тэм, якія (не) трапляюць у поле зроку мастачак і мастакоў.
Дадзеная лекцыя – фемінісцкі погляд на прастору беларускага мастацтва. Мы паглядзім, якія нюансы мастацкага поля дазваляе ўбачыць гендарная оптыка і фемінісцкая тэорыя візуальнага мастацтва. Звярнуўшыся да прац трох апошніх дзесяцігоддзяў, мы даведаемся, якім чынам пытанні фэміннасці, маскуліннасці, цялеснасці, сэксуальнасці асэнсоўваюцца ў рамках беларускай мастацкай сцэны.
Якім чынам у 90-х разумеўся палітычны патэнцыял мастацтва? Што адбывалася ў тэатры эротыкі «Сталёвы аргазм»? Як развіваліся адносіны мастацкага поля і акадэмічнай супольнасці? Калі быў рэалізаваны першы квір-перформанс?
Запрашаем вас разам задумацца пра тое, якое месца ў свеце беларускага мастацтва займае жаночае суб’ектнасць і пагаварыць пра асабіста-палітычнае ў арт-прастору.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio