Лекцыя Мілаты Сідаравай «Спартыўныя пляцоўкі для ўсіх – як дасягнуць гендарнай роўнасці?»

4 сакавіка 17.00

Лекцыя праходзіць пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэту ў рамках Школы «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё». Гаворка пойдзе пра мадэлі паводзін розных груп карыстальнікаў у кантэксце праектавання і выкарыстання публічнай прасторы, у прыватнасці – гульнявых пляцовак. Мы вызначым прынцыпы, якія ляжаць у аснове выгады для карыстальнікаў, так, як яны прадстаўлены ў больш шырокіх канцэпцыях гендарна-адчувальнага і справядлівага горада.

Мілата Сідарава – кансультантка гарадскіх праектаў і стратэгічнага развіцця, ініцыятарка праекта WPS-Prague (Women Public Space Prague), адна з заснавальніц і каардынатарак міжнароднага фестывалю гарадскога планавання reSITE festival (2011-2015).

«Архітэктурная адукацыя да гэтага часу засяроджана на будынках. Ніхто не вывучае мэнеджмент публічнай прасторы. Выпускні_цы не ведаюць, як гаварыць з людзьмі, як вывучаць іх звычкі як карыстальнікаў горада. На маю думку, архітэктар_кам трэба глядзець на сувязі паміж карыстальнікамі і збудаваннямі, а не на збудаванне само па сабе», – лічыць Мілата.

Прастора: komnata 3/0/2 вул. Леніна 50, пам. 302

Уваход на лекцыю свабодны, але неабходна рэгістрацыя

Мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio