Лекцыя «Кароткая гісторыя гомасэксуальнасці ў Расіі (XVIII-XX ст.): разметка даследчага поля»

5 сакавіка 17.00

Гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ Ірына Ралдугіна (Расія).

Квір-гісторыя – даволі новая з’ява, закліканая праліць святло на сляпыя плямы ў гісторыі чалавецтва. Яна вывучае тое, аб чым (пакуль!) не прачытаеш у падручніках.

Вычарпальнай гісторыі аднаполай цягі ў Расiі пакуль не напісана. Да з’яўлення кнігі Дана Хілі («Гомасэксуальная цяга ў рэвалюцыйнай Расіі: рэгуляванне сэксуальна-гендарнага дысідэнцтва», 2008) гэтая тэма наогул адсутнічала ў акадэмічнай прасторы, лічылася адначасова бесперспектыўнай і нелегітымнай для навукі ў цэлым. Пра гэта пісаў Ігар Кон. Наперадзе яшчэ шмат працы, але ўжо цяпер відавочна, што пры першым жа сістэмным звароце да сюжэту ўсплываюць шматлікія архіўныя крыніцы, попыту на якія не было практычна з моманту іх стварэння.
Лекцыя будзе заснавана на канкрэтных гістарычных матэрыялах, сабраных лектаркай у ходзе i дагэтуль не спыненай архіўнай экспедыцыі па пошуку дакументаў, так ці інакш закранаючых гiсторыю аднаполай цягi ў Расійскай імперыі і СССР.

Лектарка:

Іра Ралдугіна – гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ (Масква), аўтарка публікацый па гісторыі сэксуальнасці і гомасэксуальнасці ў Расіі ў XVIII, XX стагоддзях. Працуе над манаграфіяй пра ранесавецкі квір пад назвай Vernacular queer and shifting power in Russia: from the late Imperial era up to the 1940’s.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio