Лекцыя «Гамафобія як біяпалітыка»

25 лютага 14.30

Актывіст і даследчык Раман Лексікаў (Украіна).

Даследуючы сэксізм, гамафобію і трансфобію, змагаючыся з імі, мы даследуем уладу і змагаемся з уладай над намі. Але чаму, кажучы ў першую чаргу аб палітычнай уладзе і ўладзе эканамічнай, мы часта пакідаем у баку пытанні самой, што ні на ёсць голай і першаснай улады – улады над нашым целам і нашым жыццём.

Некрапалiтыка – адзiн з аспектаў бiяпалiтыкi, метад ажыццяўлення ўлады і суверэнітэту, які заключаецца ў магчымасці вырашаць, хто павінен жыць, а хто – памерці. Злачынствы на глебе нянавісці супраць ЛГБТ+, сэксуальны гвалт у зачыненых прасторах – яе прыватныя выпадкi, а страх, які выклiкаюць гэтыя дзеянні ў ЛГБТ+супольнасці – прыватны вiд ціхага тэрору.

Якія крыніцы і прырода гамафобнага і трансфобнага гвалту ў зачыненых прасторах ва Украіне, Беларусі і іншых постсавецкіх краінах? Як гэтыя маргінальныя нормы ўвайшлі ў масавую культуру? Як гэта адлюстроўваецца ў нашай мове? У чым асаблівасці гамафобнага і трансфобнага хэйт-крайму на постсавецкай прасторы? Чаму ў гэтых з’явах так ярка выяўленыя патрыярхальныя падвойныя стандарты ў дачыненні да мужчынскай і жаночай гомасэксуальнасці? У чым небяспека «новага ідэалу мужнасці», якi вырас з гэтай культуры? I самае галоўнае: як з гэтым змагацца?

Адказы на ўсе гэтыя нялёгкія пытанні мы паспрабуем знайсці падчас мерапрыемства і абмеркавання.

Лектар:

Раман Лексікаў (Украіна) – незалежны актывіст ЛГБТ+руху, сацыяльнага і праваабарончага руху, даследчык у галіне квір, гендара, постсацыялістычнай антрапалогіі і крыміналогіі.

Член каманды сацыяльнага цэнтра Queer Home Kyiv, Кіеў Прайда–2016, са–арганізатар гадавога міжнароднага даследчага семінару «Ukraine`s Transition and Gender Equality» (2016–2017) і «Квір–універсітэту–2017».

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio