Лекцыя «Апісанне рамантычных прыгод: дзённік савецкага латвійскага квір-мужчыны і мінскі эпізод 1952 года»

6 сакавіка 19.00

Доктарка гісторыі, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце Інэта Ліпша (Латвія).

Мужчынская гомасэксуальнасць у Савецкай Латвіі крымінальна пераследавалася цягам усяго перыяду існавання Рэспублікі (1940-я–1980-я). На працягу доўгага часу даследаванні савецкага мінулага гомасэксуалаў грунтаваліся на вывучэнні дакументаў дзяржаўнага паходжання, мэта якіх – кантроль і адсочванне, але нядаўна сітуацыя змянілася.

У 2016 годзе ў рукі Інэты Ліпшы трапіў асабісты дзённік савецкага квір-мужчыны. Асноўнай мэтай аўтара дзённіка (1906-1996) было апісанне сваіх рамантычных прыгод, каб мець магчымасць прыгадаць іх у старасці. Ён запісваў не толькі свой уласны досвед, але таксама і сістэматычныя назіранні за гомасэксуальнымі коламі ў грамадскіх месцах Рыгі. Запісы рабіліся ў аўтарытарны перыяд незалежнай Латвіі (1934-1940), а затым падчас савецкай (1940-1941) і нацысцкай акупацый (1941-1944/1945) на працягу Другой сусветнай вайны і на працягу ўсяго перыяду савецкай акупацыі, які пачаўся сталінскімі гадамі і завяршыўся гарбачоўскай перабудовай (1944/1945-1990). У 1952 годзе ён трапіў у Мінск і правёў тут тры месяцы, працягваючы сваю хроніку і дапаўняючы яе апісаннямі ўласных прыгод.

Доктарка гісторыі Інэта Ліпша – старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце (Рыга). Мае публікацыі па гісторыі сэксуальнасці і сацыяльнага кантролю ў Латвіі (1914-1939), займаецца даследваннем гендарнага парадку і сэксуальнасці ў Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы.

Лекцыя пройдзе на расейскай мове.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio