Лекцыя Ані Сцерынай «Паміж актывізмам і супольнасцю: даследаванне беларускага ЛГБТ*-актывізму»

3 жніўня а 18.00 у прасторы Сталоўкі XYZ (вул. Фабрыцыуса, 4) адбудзецца лекцыя даследчыцы Ані Сцерынай «Паміж актывізмам і супольнасцю: даследаванне беларускага ЛГБТ*-актывізму». Слухачы лекцыі даведаюцца аб тым, як развіваўся ЛГБТ *-актывізм у заходніх краінах і на постсавецкай прасторы, чаму пасіўна беларуская грамадзянская супольнасць, які ЛГБТ*-актывізм існуе ў Беларусі сёння, і як ЛГБТ*-актывізм успрымаецца ЛГБТ*-супольнасцю?

У той час як у Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы ЛГБТ*-актывізм шырока ўпісаны ў жыццё грамадства і працуе на розных узроўнях, у Беларусі ён менш эфектыўны і прыкметны. У нашай краіне няма арганізаванага ЛГБТ*-руху, але ёсць праекты і ініцыятывы, якія працуюць з ЛГБТ*-тэматыкай. Характэрна тое, што большасць недзяржаўных арганізацый і праектаў канцэнтруюцца ў Мінску, у той час як у рэгіёнах трэці сектар больш пасіўны і прадстаўлены альбо філіяламі сталічных арганізацый, альбо невялікімі грамадскімі аб’яднаннямі, якія займаюцца лакальнымі праблемамі. ЛГБТ*-актывізм у гэтых абставінах не становіцца выключэннем: сістэматычную працу ЛГБТ*-актывіста_к можна заўважыць толькі ў сталіцы. Тым не менш, напрыклад, DOTYK і MAKEOUT арганізоўваюць выязныя мерапрыемствы ў рэгіёнах.

На дадзены момант адсутнічаюць даследаванні ўспрымання беларускага ЛГБТ*-актывізму скрозь прызму вопыту шырокіх колаў ЛГБТ*-людзей, таму ў сваім даследаванні Аня Сцерына імкнецца даведацца, як беларускі ЛГБТ*-актывізм ўспрымаецца ЛГБТ*-людзьмі з рэгіёнаў (у прыватнасці з гомельскага), якія не ўцягнутыя ў актывісцкія практыкі? Які іх запыт? Як гэты запыт (не) адлюстроўваецца ў актывісцкай павестцы? Ці патрэбны ім актывізм у прынцыпе? Як працаваць з нерэалізаваным патэнцыялам салідарнасці ў беларускім грамадстве?

Пра лектарку:

Аня Сцерына – бакалаўрэсса медыя і камунікацыі, выпускніца ЕГУ, феміністка, грамадзянская актывістка, аўтарка MAKEOUT. На дадзены момант вядзе гурток «Гендарныя даследаванні» і дапамагае сяброўскім актывісцкім ініцыятывам ў Гомелі.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio