Ларп «Ларп як спосаб даследавання гендарных пытанняў»

4 сакавіка 12.00

ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»

Ларп – ралевая гульня жывога дзеяння, у якой майстры мадэлююць сітуацыю, а заяўленыя гульцы прымаюць удзел у якасці персанажаў. Ларпы часта даследуюць вострыя сацыяльныя тэмы, дапамагаючы тым самым гульцам прайграць розныя сцэнары і часам зірнуць на праблемную сітуацыю пад новым вуглом.

Мерапрыемства ў межах DOTYK можна будзе ўмоўна падзяліць на дзве часткі. У першай арганізатары крыху распавядуць пра ларп, як розныя гендарныя праблемы могуць падымацца ў рамках ларпа і якія вядомыя ларпы былі напісаныя па дадзенай тэматыцы.  Затым усім удзельнікам будзе прапанавана прыняць удзел у адным з чатырох сцэнарыяў, прысвечаных тэме гендарнай дыскрымінацыі, гендарных роляў, фемінізму, даследаванню сэксуальнасці і квір-ідэнтычнасці, з наступным абмеркаваннем.

Рэгістрацыя да 27 лютага.

 

Сцэнары:

Плоць

3-12 удзельні_ц
30-120 хвілін

Фізічны ларп, які даследуе праблему аб’ектывацыі жанчыны і жаночага цела, якое раздзіраюць на часткі: грудзі, скуру, вочы, вагіну і г.д. На часткі, у якіх няма індывідуальнасці, прыраўноўваючы жаночае цела да кавалка мяса.

Абмежаванні

3+ удзельні_цы
45 хвілін

У нашай культуры існуюць гендарныя абмежаванні, якія вызначаюць характар ​​нашых рухаў і іх прасторавае размяшчэнне. Сцэнар даследуе гэтую тэму. Гэта невербальны ларп, дзе зададзены моцна перабольшаныя ўмовы і абмежаванні, выяўляць існуючыя паводніцкія шаблоны, якія ў звычайным жыцці часта намі нават не счытваюцца.

 

«Шэрая зона»

5 удзельні_ц
45 хвілін

Дзеянні ларпа адбываюцца ў галаве адной жанчыны, у якой быў палавы акт з партнёрам, якога яна не хацела. Кожны гулец адыгрывае адзін з галасоў у галаве жанчыны.

Што дакладна ўчора адбылося? Хто вінаваты? Што ёй цяпер рабіць?

Трэба адказаць на пытанні і прыняць рашэнні да таго, як зазвініць будзільнік.

Чырвоная памада

3 удзельні_цы
40 хвілін

Сафія – феміністка. Сёння яна ўдзельнічае ў тэледэбатах, дзе яе апанент Генры – вядомы сэксіст і змагар за правы мужчын. Да эфіру 20 хвілін, і Сафія спрабуе вырашыць – ісці з памадай або без. У галаве яна прагульвае некалькі магчымых сцэнарыяў, спрабуючы вырашыць, што ж вызначае жанчыну-феміністку, і якую рэакцыю яна можа выклікаць у іншых феміністак.

 

Пра арганізатараў:

Маша Карачун, Жэня Карачун, Оля Рудак і Насця Сініцына

Каманда ларп-дызайнераў, якія працуюць разам з 2013 года. Падчас удзелу ў Летняй ларп-школе ў 2013 годзе (інтэнсіўнае адукацыйнае мерапрыемства па асновах ларп-дызайну), у іх з’явілася  ідэя першага сумеснага ларпа, які яны напісалі восенню таго ж года. З тых часоў яны разам ствараюць ларпы, і ў іх скарбонцы ўжо 6 гульняў.

З 2016 года каманда праводзіць Мінскі ларп-фестываль, які праходзіць штогод у красавіку. Таксама падтрымліваюць цесную сувязь з міжнародным ларп-кам’юніці, наведваючы міжнародныя фестывалі і канферэнцыі, дзе праводзяць свае ларпы і распавядаюць пра Беларусь і беларускую супольнасць.

У 2015 годзе двое ўдзельнікаў каманды наведалi адзін з самых вядомых ларпаў ў Скандынавіі Just A Little Loving, які распавядае пра жыццё гей-супольнасці ў Нью-Ёрку ў пачатку 80-ых, аб іх марах, праблемах і страхах. Натхнёныя гэтым вопытам, ў мінулым годзе яны правялі ў Беларусі паменшаную мадэль гэтага ларпа, разлічаную ўсяго на 5 чалавек. Ларп выклікаў шмат дыскусій і бурных эмоцый у гульцоў, бо важнай тэмай дадзенага сцэнарыя з’яўляецца СНІД і тое, як хвароба ўплывае на супольнасць і ўзаемаадносіны паміж персанажамі. Каманда плануе зноў правесці гэты ларп у 2017 годзе, а таксама больш надаваць увагі гендарнай тэматыцы. У беларускай супольнасці ўжо існуюць ларпы, прысвечаныя такім тэмах як аборты, сэксуальнасць, інстытут шлюбу, стэрэатыпныя ўяўленні пра сям’ю.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio